Усе навіны

Брэсан перайшоў у «Эрсіліо Луз» (Д4) з роднага горада

24 лютага 2023, 08:31

Бразілец Рэнан Брэсан, які мае беларускае грамадзянства, стаў гульцом «Эрсіліо Луз», які прадстаўляе яго родны горад Тубаран. Брэсан ужо быў прадстаўлены ў якасці іграка клуба, а таксама правёў першую трэніроўку каманды. Кантракт з 34-гадовым футбалістам разлічаны да канца года.

Нагадаем, што раней стала вядома, што Брэсан сышоў з «Крысіюмы», чыім гульцом ён быў на працягу 2022 года, лічачы паўгода арэнды ў клубе «Віла Нова».

На дадзены момант новы клуб Брэсана з 17 ачкамі пасля 8 тураў лідзіруе ў чэмпіянаце штата (ліга Катарыненсе).

Сезон-2022 клуб з Тубарана правёў па-за нацыянальнай сістэмай ліг. А ў 2023-м вернецца ў Серыю D (Д4), які складаецца з 8 груп па 8 каманд, аб'яднаных па рэгіянальным прынцыпе. Чатыры першыя каманды з кожнай групы выходзяць у 1/32 фіналу. Паўфіналісты атрымліваюць пуцёўку ў серыю «С».

Сезон у Д4 стартуе ў сярэдзіне красавіка. Пакуль жа ідзе падрыхтоўка да астатніх гульняў чэмпіянату штата. «Эрсіліо Луз» засталося згуляць тры матчы да старту 1/4 фіналу. Бліжэйшы матч «Эрсіліо Луз» правядзе супраць «Жоінвіль» на хатняй арэне. Матч пройдзе ў ноч з 25 на 26 лютага.