Усе навіны

Бага пасля перамогі ў Суперкубку: «Пайду жахну»

25 лютага 2023, 20:28

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага расказаў, чаму Антон Шрамчанка ў матчы за Суперкубак Беларусі з «Гомелем» (1:0) выйшаў на замену.

– Шрамчанка позна выйшаў на замену. Стратэгічна планавалі?

– У яго было пашкоджанне. Таму мы да апошняга дня, да абеду шаманілі, калолі, мазалі.

Натуральна, трымаючы ў розуме, што гэта фінал, усялякае можа здарыцца. Трымалі Шрамчанку і Скавыша на замене, каб узмацніць гульню. Калі б стопрацэнтная гатоўнасць была, магчыма, з'явіўся б у стартавым складзе. Але за чатыры дні да гульні ён атрымаў цягліцавае пашкоджанне.

Больш пытанняў няма? Пайду жахну, – сказаў Бага.