Усе навіны

Дортмундская «Барусія» толькі выйграе ў 2023 годзе, у каманды пераможная серыя з 9 матчаў

25 лютага 2023, 21:57

Дортмундская «Барусія» мінімальна перамагла «Хофенхайм» (1:0) у 22-м туры чэмпіянату Германіі.

Такім чынам каманда Эдзіна Тэрзіча падоўжыла сваю пераможную серыю да 9 матчаў, «Барусія» яшчэ ні разу не прайгравала ў 2023 годзе – 7 перамог у чэмпіянаце, 1 – у Кубку краіны, 1 – у Лізе чэмпіёнаў.

Клуб часова выйшаў на 1-е месца ў турнірнай табліцы, апярэджваючы «Баварыю», якая мае гульню ў запасе, на 3 ачкі.

У двух наступных матчах каманда згуляе супраць «Лейпцыга» (3 сакавіка) і «Чэлсі» (7 сакавіка).