Усе навіны

Брэсан згуляў у афіцыйным матчы ўпершыню за 7 месяцаў

27 лютага 2023, 07:38

Бразілец Рэнан Брэсан, які мае беларускае грамадзянства, у складзе «Эрсіліо Луз» згуляў у матчы чэмпіянату штата Санта-Катарына супраць «Жоінвіля» (1:0).

Брэсан правёў на полі 60 хвілін і паўдзельнічаў у адзіным галявым нападзе.

Для футбаліста гэты матч стаў першым з 9 ліпеня 2022 года. Тады Брэсан правёў 14 хвілін за «Крысіюму» у гульні з «Васко да Гама».

Пасля 9 тураў чэмпіянату штата Санта-Катарына «Эрсіліо Луз» з 20 ачкамі знаходзіцца на першым месцы ў табліцы.