Усе навіны

Мбапэ зраўняўся з Кавані па галах за «ПСЖ» – у абодвух па 200

27 лютага 2023, 09:48

«ПСЖ» разграміў «Марсель» (0:3) у матчы 25-га тура Лігі 1.

На 55-й хвіліне Кіліян Мбапэ аформіў дубль – у гэтым матчы ён забіў свае 199-й і 200-й мячы за «ПСЖ», а таксама аддаў галявую перадачу на Ліянеля Месі.

Такім чынам, 24-гадовы француз зраўняўся па галах з былым нападаючым парыжан Эдынсанам Кавані, на рахунку якога таксама 200 мячоў. Наступны гол выведзе Мбапэ на аднаасобнае першае месца ў рэйтынгу найлепшых бамбардзіраў у гісторыі «ПСЖ».