Усе навіны

Стэрлінг і Кантэ хочуць застацца ў «Чэлсі». Перамовы Маунта па новым кантракце – у рэжыме чакання

5 сакавіка 2023, 19:35

Вінгер «Чэлсі» Рахім Стэрлінг не мае намеру пакідаць каманду ў летняе трансфернае акно, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

28-гадовы гулец аддадзены праекту «арыстакратаў» і жадае застацца ў камандзе.

Паўабаронца Нгало Кантэ таксама не хоча сыходзіць з клуба. Перамовы па яго новым кантракце блізкія да завяршэння. Цяперашняя дамова разлічана да чэрвеня гэтага года.

Паводле інфармацыі Рамана, перамовы па працягу кантракта іншага гульца «Чэлсі» Мэйсана Маўнта знаходзяцца ў рэжыме чакання. Яго пагадненне сапраўднае да лета наступнага года.