Усе навіны

«Нічога страшнага, мы ўсе дакраналіся да дзяўчын». Трэнер «Анжэ» Бухазама – камандзе пасля абвінавачанняў Шэці ў сексуальным гвалце

7 сакавіка 2023, 18:19

Галоўны трэнер «Анжэ» Абдэль Бухазама правёў «мужчынскую» размову з камандай перад матчам з «Манпелье» (0:5) 5 сакавіка, паведамляе Eurosport са спасылкай на L’Equipe.

Трэнер выступіў перад камандай у раздзявальні, каб растлумачыць, чаму паставіў у стартавы склад абаронцы Ільеса Шэці. Гэтага футбаліста абвінавацілі ў сексуальным гвалце, у красавіку адбудзецца судовае паседжанне.

«Нічога страшнага, мы ўсе дакраналіся да дзяўчын», – сказаў Бухазама.

Спачатку словы трэнера ананімна перадаў журналістам адзін з футбалістаў «Анжэ». Бухазама адмаўляў, што казаў гэта, але потым пацвердзіў.

«Так, так… Але калі вы вырываеце гэта з кантэксту… Я ж таксама тады сказаў, што ўчынак гульца кепскі. Таксама тады сказаў, што мы ўсё рабілі памылкі, былі дурнымі. Хто не рабіў памылак, як Шэці? Вось і ўсё. Я не ўхваляю яго ўчынак. Я бацька, у мяне дзве дачкі. Паколькі мой футбаліст збіраўся выходзіць на поле, трэба было паставіць яго ў добрыя ўмовы», – сказаў Бухазама.