Усе навіны

Месут Азіл: «Раналду – найлепшы футбаліст усіх часоў. Аддаеш перадачы гульцу, які амаль ніколі не прамахваецца»

24 сакавіка 2023, 21:10

Былы паўабаронца «Рэала» Месут Азіл узгадаў перыяд сумеснай гульні з Крышціяну Раналду.

«Гуляць з Раналду было весела. Крышціяну для мяне з'яўляецца найлепшым футбалістам усіх часоў. Мы вельмі добра разумелі адно аднаго на футбольным полі, усё было ідэальна.

Я асіставаў, а ён увесь час забіваў. Гэта добры падарунак, калі аддаеш перадачы гульцу, які амаль ніколі не прамахваецца», – сказаў Азіл.