Усе навіны

Месут Азіл: «Я заспеў найлепшую эпоху Эль-Класіка, тады перамога над «Барселонай» была падобная да аргазму»

24 сакавіка 2023, 23:31

Былы паўабаронца «Рэала» Месут Азіл адзначыў высокі ўзровень матчаў супраць «Барселоны» часоў сваёй гульні за «сметанковых».

«Думаю, я заспеў найлепшую эпоху Эль-Класіка, «Рэал» – «Барса» ў сваёй прыгажосці, паўфінал Лігі чэмпіёнаў. Гэта былі матчы, у якіх было ўсё. Маўрынью супраць Гвардыёлы, Раналду супраць Месі.

Цяпер Эль-Класіка страціла сваю інтэнсіўнасць і азарт, тады перамога над «Барселонай» была падобная да аргазму. Паражэнне 0:5 у 2010-м – адзін з маіх самых страшных кашмараў на полі.

Я згуляў шмат матчаў, удзельнічаў у шматлікіх дэрбі, але я думаю, што ніколі не будзе нічога падобнага на тыя Эль-Класіка», – сказаў Азіл.