Усе навіны

Уладзіслаў Клімовіч: «Стараліся забіць румынам другі, трэці мяч, крыху не хапіла. Канешне, зборная Беларусі засмучаная»

29 сакавіка 2023, 09:01

Паўабаронца зборнай Беларусі Уладзіслаў Клімовіч пракаментаваў паразу каманды ад Румыніі (1:2) у адборы на Еўра-2024

– Канцоўка першага тайма – пачатак другога [румыны] нам дазволілі гуляць, і, напэўна, крыху зусім не хапіла, не даціснулі, але маглі, што менавіта адбывалася на полі, як адчувала сябе каманда?

– Пачалі матч дастаткова нядрэнна. Потым два хуткія галы крыху нас надламалі псіхалагічна. Накшталт вышлі гуляць на перамогу, і ў прынцыпе была роўная гульня да гала. Потым гэты гол са штрафнога і адразу ж другі. Нам, мусіць, патрэбен быў час, каб прыйсці ў сябе. І толькі да канца першага тайма ачуліся, пачалі паказваць нядрэнную гульню, ствараць нейкія моманты і другі тайм правялі нядрэнна. На жаль, не атрымалася забіць другі, трэці [мяч]. Але стараліся. У канцы крыху не хапіла.

– Як сябе адчувае каманда? Усё ж ткі, мусіць, больш засмучаная, нягледзячы на тое, што ў прынцыпе роўная гульня, і мы сябе выдатна паказалі?

– Канешне, засмучаная. Як яна сябе можа адчуваць пасля двух параз? Ніякага пазітыву няма, нуль ачкоў пасля двух матчаў. Канешне, хацелі набраць ачкі, пасля правальнай гульні са швейцарцамі (0:5) хацелася рэабілітавацца, але не атрымалася. Крыўдна. Няма чаго больш дадаць. Трэба паглядзець, правесці працу над памылкамі, спадзяюся, добра падрыхтавацца да наступных матчаў, – сказаў Клімовіч.