Усе навіны

Нікола Анціч: «БАТЭ раней быў як «Баварыя» у Германіі, але справы мяняюцца»

29 сакавіка 2023, 21:21

Экс-абаронца «Шахцёра» Нікола Анціч выказаўся пра барысаўскі БАТЭ.

– У Расіі лічыцца, што БАТЭ – абсалютны гегемон у Беларусі, але апошнія тры гады чэмпіёнства браў «Шахцёр». Што здарылася?

– Так, БАТЭ раней быў як «Баварыя» у Германіі, але справы мяняюцца. Ташуеў набраў добры склад, але ў яго не атрымалася ў «Шахцёры». Прыйшоў [Юрый] Вернідуб і пабудаваў цудоўную каманду. Юрый Мікалаевіч – вельмі моцны трэнер. Яго «Зара» выдатна гуляла ў чэмпіянаце Украіны, але змагацца з данецкім «Шахцёрам» і кіеўскім «Дынама» было складана. Пазней у «Шахцёр» прыйшлі [Раман] Грыгарчук і [Аляксей] Бага – таксама ўзялі чэмпіёнства. Але на чацвёрты год мне надакучыла там гуляць як раз з-за ўпала ўзроўню чэмпіянату, – сказаў Анціч.