Усе навіны

Марціна і Пекерман прэтэндуюць на пасаду галоўнага трэнера «Бока Хуніярс»

30 сакавіка 2023, 13:34

«Бока Хуніярс» разглядае кандыдатуры Херарда Марціна і Хасэ Нестара Пекермана на пасаду галоўнага трэнера, паведамляе AS.

Раней з пасады галоўнага трэнера быў звольнены Уга Ібарра. Каманда на дадзены момант займае 14 месца ў чэмпіянаце Аргенціны.

Апошнім месцам працы 73-гадовага Пекермана была зборная Венесуэлы. У яго добрыя адносіны з віцэ-прэзідэнтам клуба Хуанам Раманам Рыкельме.

60-гадовы Марціна без працы пасля таго, як зборная Мексікі пад яго кіраўніцтвам не выйшла з групы на ЧС-2022. «Бокі» звярталася да яго двойчы ў мінулым, але ён адмовіў у 2010 і ў 2018 годзе з-за абавязкаў адпаведна перад зборнымі Парагвая і Мексікі.