Усе навіны

«Атлетыка» прапануе Рэтэгі найлепшыя фінансавыя ўмовы сярод усіх прэтэндэнтаў на футбаліста

3 красавіка 2023, 17:53

Форвард «Тыгрэ» Матэа Рэтэгі з'яўляецца прыярытэтным варыянтам для «Інтэра» і «Атлетыка», паведамляе TMW.

«Тыгрэ» хоча актываваць опцыю выкупу футбаліста ў «Бока Хуніярс» за 2,1 млн еўра, але пры гэтым «Бакі» будзе мець 50% з наступнага трансферу італьянца.

Улетку за футбаліста будзе змагацца шэраг клубаў з Еўропы, але фаварытамі называюць «Атлетыка», які прапануе найлепшыя фінансавыя ўмовы. Сярод прэтэндэнтаў таксама называлі «Тарына», «Рому», «Баер» і «Айнтрахт».

Рэтэгі у гэтым сезоне забіў 6 мячоў у 9 матчах за «Тыгрэ». Статыстыка 23-гадовага нападаючага тут.