Усе навіны

Берлусконі патрапіў у лякарню, ён у палаце інтэнсіўнай тэрапіі

5 красавіка 2023, 17:35

Прэзідэнт «Монцы» былы ўладальнік «Мілана» і былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіо Берлусконі быў шпіталізаваны. Ён знаходзіцца ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі.

На мінулым тыдні ён правёў 3 дні ў шпіталі «Сан Рафаэле» ў Мілане, пасля чаго яго выпісалі. Паведамляецца, што зараз ён знаходзіцца ў той жа бальніцы. У шпіталь ён паступіў з абцяжараным дыханнем. Цяпер ён чакае вынікаў медагляду.

У 2016 годзе Берлусконі, якому зараз 86 гадоў, перанёс аперацыю на сэрцы. Пасля гэтага ў яго не было значных праблем са здароўем. Указана, што на гэты раз у яго праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай.