Усе навіны

Аляксандэр Чафярын: «Не разумею, чаму Марцінэс кпіў з Мбапэ, Месі павінен быў сказаць яму спыніць гэта»

7 красавіка 2023, 20:54

Прэзідэнт УЕФА Аляксандр Чафярын пракаментаваў паводзіны брамніка зборнай Аргенціны Эміліяна Марцінеса ў фінале ЧС-2022.

«Месі павінен быў нешта сказаць Марцінесу, сказаць яму спыніць гэта рабіць, праявіць пэўную павагу.

У рэшце рэшт, Месі круглы год гуляе з Мбапэ. Не магу зразумець, чаму Эміліяна кпіў з Мбапэ, паказваў усе гэтыя жэсты. Гэта не спартовыя паводзіны, гэта было прымітыўна, мне не спадабалася.

Яго жэст быў агідным. Так не робіцца. Ты ж выйграў чэмпіянат свету! Пакажы крыху велічы, пакажы, што ты не прымітыўны. Ты можаш быць ідэальным брамнікам, але калі ты не вельмі добры чалавек…» – прыводзяць словы Чаферына ў кнізе Messiánico, прысвечанай Ліянэлю Месі.