Усе навіны

Экс-трэнер брэсцкага «Дынама» Лічка пра ваўка на аватары ў сацсетцы: «Воўк у цырку не выступае»

11 красавіка 2023, 15:21

Экс-трэнер брэсцкага «Дынама» Марцэл Лічка патлумачыў, чаму паставіў выяву з ваўком на аватарку ў сацсетцы.

– У адной сацсетцы ў вас на аватарцы воўк. Чаму?

– Мне падабаецца гэты вобраз. Воўк – дастаткова моцны драпежнік. Ён можа жыць сам. І воўк у цырку не выступае.

– Вы ведаеце, што гэта адзін з галоўных мемаў у Расіі?

– Сур’ёзна?

– Так, у нас такая фішка. Людзі посцяць фатаграфію ваўка і прыпісваюць пацанскія цытаты. Накшталт вашай пра цырк.

– Цікава!

– Давайце пару цытат ад «ваўка» Марцэла Лічкі.

– Калі хочаш чагосьці дасягнуць, будзь упэўнены ў сабе. Толькі з дысцыплінай ты зможаш дабіцца поспеху, – сказаў Лічка.