Усе навіны

Ганна Эйсмант: «Вудкрафт тры гады таптаўся на адным месцы»

18 красавіка 2023, 13:56
1

Супрацоўніца дзярТБ Ганна Эйсмант пракаментавала сыход Крэйга Вудкрафта з пасады галоўнага трэнера мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі і прызначэнне на гэтыя пасады Дзмітрыя Квартальнава.

– Яшчэ тыдзень таму Крэйг Вудкрафт раздаваў шматабяцальныя інтэрв'ю і браніраваў квіткі ў Мінск на 15 красавіка, але ў гэты дзень і зборную Беларусі, і «Дынама» ўзначаліў ужо іншы чалавек – канадзец тры гады таптаўся на адным месцы. Дзмітрый Квартальнаў таксама павінен разумець, што ўраз можа страціць два пасты, калі не будзе выніку, – сказала Эйсмант.

Нагадаем, што Эйсмант уваходзіць у кола асобаў, якія, па даных BYPOL, датычныя да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі.