Усе навіны

Экс-нападаючы «Нёмана» Кавалёнак пра байкот фанатаў: «Прыстойна апусцелі трыбуны. Я магу, вядома, звязаць гэта з вынікам каманды. Шкада, што, як было, ужо не будзе»

21 красавіка 2023, 23:05

Экс-нападаючы «Нёмана» Дзмітрый Кавалёнак падзяліўся меркаваннем пра адсутнасць фанатаў на футбольных матчах.

Нагадаем, з 2020 года фанаты беларускіх клубаў аб'явілі байкот у сувязі з падзеямі вакол прэзідэнцкіх выбараў.

– Што б вы пажадалі гарадзенцам?

– Заставацца гарадзенцамі. Падтрымліваць непаўторную атмасферу горада, якая вабіць людзей з усёй Беларусі, і не толькі.

– А фанатам?

– А фанатам…тэма хворая. Па-першае, фанацкі рух на дадзены момант не мае месца быць на спаборніцтвах футбольных. Прыстойна апусцелі трыбуны. Я магу, канешне, звязаць гэта з вынікам каманды. Як ні круці, але гледачоў прыцягвае заўсёды вынік. Будзе вынік – будзе і наведванне, будзе і фанацкі рух. Шкада, што, як было, ужо не будзе. Гэта закон жыцця: як было ўжо не будзе.

Я ўспамінаю цікавасць гледачоў. І фанацкая прысутнасць на трыбуне. Нідзе такой наведвальнасці не было, як у Гродне. Менавіта па колькасці, па драйве, па зараджанасці.

Гэта ўвогуле па-суперску было. Я чаму гэта гавару, з кожным годам гэта горш. Дакладней не горш, а шкала гэтая не павялічваецца, а апускаецца.

Для мяне фанаты і заўзятары – былі і ёсць людзі, дзеля якіх усё рабілася. У футболе для каго гуляць, калі няма людзей, якія цябе падтрымліваюць, крытыкуюць, захапляюцца.

Любы спорт – ён для гледача. Уявіце, вы граеце ў тэатры, там сядзіць тры чалавекі, адзін спіць і два глядзяць. Замест тысячы. Скажыце, жадаецца гуляць?

Тое ж самае і ў футболе. Футбалісты, калі выходзяць на поле, бачаць поўны стадыён, дзе ўсё скандуюць, усё цябе падтрымліваюць - уявіце, як хочацца бегчы і старацца. І не расчараваць публіку. А калі тры з паловай чалавекі сядзяць… ну, пагулялі і пагулялі. З эмацыйнай падтрымкай атрымлівалася б яшчэ лепш, – сказаў Кавалёнак.