Усе навіны

«Рэксхэм» Раяна Рэйнальдса і Роба Макелхені падняўся ў ангельскую Лігу 2, дзе згуляе ўпершыню з 2008 года

22 красавіка 2023, 22:49

«Рэксхэм» Раяна Рэйнальдса і Роба Макелхэні гарантаваў сабе чэмпіёнства ў Нацыянальнай лізе Англіі і падняўся ў Лігу 2.

Гэта адбылося пасля перамогі над «Барэхэмам» (3:1) – цяпер каманда стала недасяжнай для другога месца за тур да фінішу рэгулярнага чэмпіянату. У актыве клуба – 110 ачкоў, а форвард Пол Малін ужо забіў 38 галоў.

«Рэксхэм» згуляе ў Лізе 2 упершыню з 2008 года, гэта чацвёрты па сіле дывізіён Англіі.