Усе навіны

Экс-трэнер брэсцкага «Дынама» Лічка: «Мілеўскаму паступалі прапановы з «Ліверпуля», Партугаліі. Калі б у яго была іншая галава, ён не гуляў бы ў Брэсце пад канец сваёй кар'еры»

25 красавіка 2023, 17:11

Былы галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Марцэл Лічка распавёў пра сумеснаю працу з Арцёмам Мілеўскім.

– Той год быў выдатны [сезон 2019]. Мы прайгралі ўсяго адзін матч з 30. У мяне была каманда, па беларускіх мерках, вельмі добрая. Мілеўскі, Кісляк, гульцы з вопытам... Паша Няхайчык – і капітан выдатны, і чалавек.

Што было добра? Калі мы валодалі мячом, я казаў: «Рабіце што хочаце». Такім гульцам, як Сяргей Кісляк, Міля, не трэба тлумачыць, што рабіць з мячом.

– Галоўнае, не пускаць Мілеўскага ў бары...

– У іх усіх свая гісторыя. Мілеўскі, можна сказаць, крыху вар'ят. Зразумела, калі б [у яго] была іншая галава, ён не гуляў бы ў Брэсце пад канец сваёй карʼеры. Яму паступалі прапановы з «Ліверпуля», Партугаліі. Але гэта ягонае прыватнае жыцьцё.

Але футбаліст ён выдатны. На трэніроўках ён ніколі нікога не адпускаў, не любіў прайграваць. Часам была такая спякота, што даводзілася яго супакойваць. Два гады з Міляй – наогул без праблем. Мне падабаюцца такія гульцы. Часам з ім было цяжка, але на полі гэта пераможца. Яго цікавіла толькі перамога, – сказаў Лічка.