Усе навіны

Экс-трэнер брэсцкага «Дынама» Лічка пра Марадону: «Думаю, ён хацеў больш быць трэнерам з камандай. Сядзець дзесьці там у офісе зачыненым – гэта яму не падабалася. Яго жыццё – футбол»

26 красавіка 2023, 10:12

Былы галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Марцэл Лічка распавёў пра прыезд Дыега Марадоны ў Брэст.

– Калі вы былі галоўным трэнерам, як раз у 18-ым годзе невялікі адрэзак часу ў Брэсце правёў Дыега Марадона. Вам давялося з ім паразмаўляць? Якія самыя яскравыя ўспаміны засталіся ад яго гэтых прыездаў?

– Калі я быў, можна сказаць, там трэнерам, калі ў нас была сустрэча на стадыёне для каманды, для ўсіх, [ён] прыехаў за намі, так ён са мной ну не прыватна-прыватна, але прыходзіў за трэнерскім штабам першы. Прыйшоў, сказаў: «Прывітанне, Марцел, як справы?» Абняў мяне як гэтыя ўсе лацінаамерыканцы. Так, вельмі-вельмі прыемны чалавек.

[Ён] пагаварыў там з намі: што, як – усё хацеў ведаць. Потым пайшоў за хлопцамі ў раздзявальню, там таксама 20 хвілін размаўляў, хадзіў па раздзявальні і эмацыйна там паказваў рэчы, размаўляў, рукамі махаў. Так, вельмі прыемна [было] пазнаёміцца. Ён пазнаёміўся з многімі людзьмі, але, як для мяне, адзін з лепшых гульцоў у гісторыі футбола ўвогуле. Дыега Марадона – гэта было прыгожа.

– Успамінаю, як усе бачылі кадры гэтыя, як Марадона прыехаў на стадыён у Брэсце на бранявіку. Гэта проста пры вас адбывалася? Вы ў шоку былі ў гэты момант?

– Так, гэта было, калі мы гулялі з [«Шахцёрам»] дома. Гэта было вялікае шоу. Мы потым тую гульню прайгралі [з лікам] 3:1 дома, але гэта ўвогуле, што было перад гульнёй! Так, усе і ўсё было нібы на яго зроблена. Наогул, футбол – гэта быў іншы план.

– Вы ведалі, што ён на бранявіку ўедзе? Вы ледзь не звар'яцелі?

– Не, не, не, я наогул не ведаў. Казалі, што ён прыедзе – я не ведаю, мяне не цікавіла. Я больш займаўся гульнёй, хацеў займацца гульнёй. У гэты момант увогуле прыехаў у такім вялікім аўтамабілі, як вы кажаце.

– Шоу.

– Шоу, так. Калі вы глядзіце фінал амерыканскага футбола, NFL, – гэта шоў футбола, шоў.

– Яго ж прызначылі старшынёй праўлення клуба. Ён там хоць нешта зрабіў у гэтай якасьці? Ці былі вы з ім на сувязі пасля гэтага? Ці проста гэта такі аднаразовы прыезд быў і ўсё?

– Трэба сказаць, што ён паведамлення там гадзінамі дасылаў камандзе. Гэта так, там даслаў 3-4 відэа, але потым з пачатку верасня, калі я добра памятаю, ён падпісаў кантракт з Мексікай. Я думаю, ужо ён хацеў больш быць трэнерам з камандай. Сядзець дзесьці там у офісе зачыненым – гэта яму не падабалася. Таму я думаў, для яго было супер, што ён потым пайшоў там у Мексіку, мог там проста быць з хлопцамі, на лаўцы сядзець, у раздзявальні і на полі. Гэта было яго жыццё – футбол. Гэта была вялікая любоў, якая яму ўсё дала, але таксама ўсё забрала.

– Скажыце, пасля знаёмства з Дыега Марадонай, ніхто з вашых цяперашніх аргенцінцаў вас ужо не можа нічым здзівіць?

– Я думаю, заўсёды можа хтосьці здзівіць. Заўсёды, калі чалавек думае, што ўсё ўжо бачыў, нешта новае прыходзіць, таму можа заўжды нешта здарыцца.

– А ў нефармальнай абстаноўцы з Марадонай не ўдалося пагутарыць? У рэстаран схадзіць?

– Дзе быў Марадона, там было тэлебачанне, камеры, журналісты. Ён вельмі жорстка гэта прымаў. Я памятаю і тая наша сустрэча, калі ён хацеў пазнаёміцца з хлопцамі пасля гульні з «Шахцёрам» у нядзелю, гэта было б неафіцыйна, ніхто пра гэта не ведаў. Ён прыехаў, і мы, калі дашлі, ужо там былі камеры. Я сказаў: «Чаму?» Казалі ж, што тут нікога не будзе. Ну, а ён прыехаў, і зразумела, было горача, таму што, калі ён убачыў гэтыя камеры, пачаў лаяць там усіх. Як я сказаў, футбол – гэта была яго вялікая любоў, дала яму шмат, але забрала ўсё, прыватнае жыццё, усё. Я думаю, ужо ён не хацеў бы жыць так, як ён, таму што ў яго ўвогуле прыватнага жыцця не было. Гэта быў вялікі ціск на яго, і цяжка [было], відаць, — сказаў Лічка.