Усе навіны

«Фартуна» Дзюсельдорф хоча зрабіць уваход на ўсе хатнія матчы бясплатным

27 красавіка 2023, 14:33

Дзюсельдорфская «Фартуна» абвясціла пра жаданне зрабіць уваход на ўсе хатнія матчы бясплатным.

У наступным сезоне клуб будзе тэсціраваць такі фармат у некалькіх дамашніх матчах з мэтай распрацаваць план увасаблення на працягу цэлага года. «Фартуна» ужо на стадыі перамоў з гарадскімі ўладамі Дзюсельдорфа.

«Мэта - зноў забяспечыць першакласны футбол у Дзюсельдорфе і згуртаваць усіх жыхароў горада вакол клуба. Мы называем гэта «Фартуна для ўсіх».

Гэта стала магчымым дзякуючы нашым новым стратэгічным кампаньёнам Hewlett Packard Enterprise, Provincial, TARGOBANK і Common Goal, якія падзяляюць наша перакананне, што футбол найперш належыць фанам», – гаворыцца ў заяве клуба.

«Фартуна» зараз гуляе ў другой Бундэслізе, знаходзіцца на 6-й пазіцыі. Каманда праводзіць хатнія матчы на «Меркур Шпіль-Арэна», якая ўмяшчае 54 600 чалавек.