Усе навіны

Некаторыя футбалісты «Чэлсі», якія падпісалі доўгатэрміновыя кантракты ў гэтым сезоне, шкадуюць аб гэтым рашэнні

29 красавіка 2023, 14:35

У «Чэлсі» зараз вельмі нізкі маральны дух, паведамляе The Athletic, спасылаючыся на словы ананімнага працаўніка клуба.

Некаторыя гульцы, якія заключылі ў гэтым сезоне доўгатэрміновыя пагадненні з клубам, шкадуюць, што так зрабілі.

Прозвішчы футбалістаў не прыводзяць, але ў гэтым сезоне шэраг гульцоў падпісалі такія кантракты – Міхаіл Мудрык, Энцо Фернандэс, Бенуа Бадзяшыль, Чуквунонса Мадуэке, Уізлі Фафана, Давід Фафана, Марк Кукурэлья, Трэва Чалоба, Рыс Джэймс і Арманда Броя. Самыя працяглыя дамовы ў Мудрыка і Энцо – да 2031 года.

Некаторыя з гэтых гульцоў вельмі расчараваныя, што іх заробкі будуць зменшаны на 30% у наступным сезоне, таму што «Чэлсі» не змог кваліфікавацца ў Лігу чэмпіёнаў.

Лонданская каманда ідзе 11-й у АПЛ. Наступны матч - супраць «Арсенала» 2 траўня.