Усе навіны

«Барселона» гатовая летам прадаць шэраг гульцоў, каб не парушыць фінансавы фэйр-плэй

29 красавіка 2023, 18:41

Спартыўны дырэктар «Барселоны» Матэу Алемані і адзін з кіраўнікоў клуба Феран Олівер паабедалі разам з прадстаўнікамі Ла Лігі, паведамляе журналістка Telemundo Deportes і Fox Sports Argentina Вераніка Брунаці.

На сустрэчы абмяркоўвалася пытанне па выкананні каталонцамі фінансавага фэйр-плея. Паведамляецца, што рэгістрацыя Ліянэля Месі ў выпадку яго вяртання ў «Барселону» не абмяркоўвалася.

У абодвух бакоў засталіся станоўчыя ўражанні ад сустрэчы і яны працягваюць працаваць над планам, які дазволіць «Барселоне» выканаць патрабаванні ФФП. Прадстаўнікі Ла Лігі паведамілі трэнеру каталонцаў Хаві, што ўсё ідзе добра.

«Барселоне» неабходна, каб Ла Ліга ўхваліла эканамічны план клуба на сезон-2023/24. Гэта дазволіць зарэгістраваць кантракты Гаві і Рональда Араўха, а таксама новае пагадненне з Алексам Бальдэ і пераход Іньіга Марцінэса з «Атлетыка» на правах вольнага агента. У выпадку станоўчага развіцця падзей клуб зможа больш канкрэтна працаваць над вяртаннем Месі.

Для захавання ФФП «Барселоне» ў летні трансфернае акно трэба паменшыць зарплатную ведамасць на 180 мільёнаў еўра. У клуба ўжо ёсць прапановы па некаторых гульцам. Каталонцы гатовыя прадаць Франка Кесіэ, Ферана Торэса і Ансу Фаці, а таксама выслухаць прапановы па Эрыку Гарсіі, Рафінье і Жорзі Альбе.