Усе навіны

БАТЭ працуе над тым, каб вярнуць Драгуна, Нячаева, Бяссмертнага, Шчарбіцкага і Бардачова, якія трапілі ў «чорны спіс» «Мінспорта» (zerkalo.io)

8 траўня 2023, 19:57
3

БАТЭ працуе над тым, каб вярнуць у склад футбалістаў, якія патрапілі ў «чорны спіс» «Мінспорта». Пра гэта паведамляе zerkalo.io са спасылкай на ананімную крыніцу ў клубе.

Раней у спіс трапілі Станіслаў Драгун, Даніла Нячаеў, Дзмітрый Бяссмертны, Дзяніс Шчарбіцкі і Максім Бардачоў.

Нагадаем, што ў «чорны спіс» «Мінспорта» ўвайшлі 50 футбалістаў, якім забаронена працаваць у Беларусі. Спіс складзены на падставе відэа супраць гвалту, якое беларускія футбалісты выпусцілі пасля выбараў-2020.