Усе навіны

Прызначэнне Пачэціна можа дапамагчы «Чэлсі» падоўжыць кантракт з Кантэ

9 траўня 2023, 21:25

Паўабаронца «Чэлсі» Нгало Кантэ зацікаўлены ў працы пад кіраўніцтвам Маўрысіа Пачэціна, паведамляе The Telegraph.

Перамовы паміж гульцом і клубам па новым пагадненні працягваюцца некалькі тыдняў, і ў «Чэлсі» лічаць, што прызначэнне Пачэціна на пасаду галоўнага трэнера можа схіліць Кантэ да падаўжэння кантракту.

Нагадаем, учора стала вядома, што «Чэлсі» афіцыйна абвесціць імя новага коўча ўжо на гэтым тыдні. Галоўным кандыдатам лічыцца менавіта Маўрысіа Пачэціна.

У пачатку красавіка Кантэ аднавіўся ад траўмы, з-за якой прапусціў больш за паўгода. З таго часу 32-гадовы француз згуляў у сямі матчах, у трох з якіх правёў на полі ўсе 90 хвілін.