Усе навіны

Памёр мексіканскі брамнік Антоніа Карбахаль – ён быў першым футбалістам, які згуляў на пяці ЧС.

10 траўня 2023, 19:00

Учора, 9 траўня, ва ўзросце 93 гадоў памёр Антоніо Карбахаль.

Ён быў мексіканскім варатаром, які на працягу кар'еры выступаў за «Рэал Эспанʼю» і «Леон». Быў трэнерам «Леона», «Куртыдарэс» і «Манаркас».

У яго актыве 48 матчаў у складзе зборнай Мексікі. Ён стаў першым у гісторыі футбалістам, які згуляў на пяці чэмпіянатах свету – гэта доўжылася з 1950 па 1966 год. Таксама Карбахаль быў апошнім жывым удзельнікам ЧС-1950.

Рэкорд з пяццю чэмпіянатамі свету пасля паўтарылі Лотар Матэус, Рафаэль Маркес, Ліянэль Месі, Крыштыяну Раналду, Гільерма Ачоа і Андрэс Гуардада.