Усе навіны

Хаві: «Бускетс – самы разумны гулец, якога я калі-небудзь бачыў або з якім гуляў»

13 траўня 2023, 18:08

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві Эрнандэс пракаментаваў рашэнне Серджы Бускетса пакінуць клуб пасля завяршэння сезона.

«Бускетс – самы разумны гулец, якога я калі-небудзь бачыў або з якім гуляў. Ён геній.

Мы губляем найлепшага цэнтральнага паўабаронцы нашай гісторыі. Ён атрымлівае 10 балаў за ўсё, што робіць на полі і за яго межамі», – сказаў Хаві.

Нагадаем, 34-гадовы іспанец з’яўляецца выхаванцам акадэміі каталонцаў. За першую каманду ён дэбютаваў у верасні 2008 года ў матчы супраць «Расінга» (1:1).

З ім клуб 8 разоў выйграў чэмпіянат Іспаніі, 7 разоў кубак краіны, 7 разоў суперкубак і 3 разы Лігу чэмпіёнаў.