Усе навіны

«ПСЖ» не будзе перашкаджаць сыходу Вераці

15 траўня 2023, 13:20

«ПСЖ» не будзе перашкаджаць трансферу паўабаронцы Марка Вераці, калі атрымае па ім прапановы, паведамляе La Parisien.

У клубе лічаць, што гулец страціў былы ўплыў на гульню каманды і вядзе не той лад жыцця, які патрабуецца ад элітнага футбаліста. Пры гэтым італьянец атрымлівае больш за 1 млн еўра ў месяц да выліку падаткаў.

Нагадаем, у пачатку траўня ультрас парыжан зладзілі маштабную акцыю пратэсту каля офіса клуба, адным з іх патрабаванняў быў сыход некаторых зорак каманды – Ліянэля Месі, Неймара і Верраці.

Сам 30-гадовы гулец расчараваны такой крытыкай, ён гатовы на пераход нягледзячы на тое, што ў яго ёсць свой бізнэс у Парыжы.