Усе навіны

Шрамчанка пра «Шахцёр»: «Цяпер ужо -14 ачкоў. Кройф гуляў пад 14 нумарам. Кожны раз будзем адыгрываць па 3 ачкі і называць нейкіх зорак»

16 траўня 2023, 19:39
4

Паўабаронца «Шахцёр» Антон Шрамчанка пасля матчу з брэсцкім «Дынама» (2:0) падзяліўся меркаваннем аб рашэнні КДК АБФФ.

– Цяпер ужо -14 ачкоў. Як сказаў Аляксей Анатольевіч [Бага]: Легенда №17 была да гэтага. Ужо 14 – Ёхан Кройф гуляў пад 14 нумарам. Кожны раз будзем адыгрываць па тры ачкі і называць нейкіх зорак ці персон, будзем імкнуцца паднімацца па табліцы вышэй.

Добра, што ў такой гульні [перамаглі]. Псіхалагічны фон для каманды зараз найважнейшае. Таму гэта перамога для псіхалагічнага фону калектыву, для ўсіх нашых балельшчыкаў і нашага горада. Добры вынік, – сказаў Шрамчанка ў эфіры праграмы «Спорт-кадр».

Нагадаем, КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.