Усе навіны

Гальцье не намінавалі на званне найлепшага трэнера сезона Лігі 1, Фансека і Тудар – у спісе

16 траўня 2023, 23:27

Нацыянальны саюз прафесійных футбалістаў Францыі прадставіў сваіх намінантаў на званне найлепшага трэнера сезона Лігі 1.

Сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароду – Ігар Тудар («Марсель»), Франк Эс («Ланс»), Паўлу Фансека («Ліль»), Паскаль Гасцьен («Клермон») і Філіп Мантанье («Тулуза»).

Галоўнага трэнера «ПСЖ» Крыстафа Гальцье не намінавалі. Парыжскі клуб можа ў наступным туры аформіць чэмпіёнства Францыі. Гэта другі год запар, калі прадстаўніка «ПСЖ» няма сярод кандыдатаў на ўзнагароду – летась не намінавалі Маўрысіа Пачэціна, з якім парыжане сталі чэмпіёнамі Францыі.

Таксама Нацыянальны саюз прафесійных футбалістаў Францыі прадставіў сваіх намінантаў на званне найлепшага гульца сезона Лігі 1.

Табліца Лігі 1 тут.