Усе навіны

Месі, Мбапэ, Апенда, Дэвід і Сека Фафана – сярод прэтэндэнтаў на званне найлепшага гульца сезона Лігі 1

16 траўня, 22:36

Нацыянальны саюз прафесійных футбалістаў Францыі прадставіў сваіх намінантаў на званне найлепшага гульца сезона Лігі 1.

Сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароду – Джонатан Дэвід («Ліль»), Сека Фафана («Ланс»), Кіліян Мбапэ («ПСЖ»), Ліянель Месі («ПСЖ») і Лаі Апенда («Ланс»).

Не быў намінаваны нападаючы «Ліёна» Аляксандр Ляказет, які ідзе 2-м у гонцы бамбардзіраў з 25 галамі ў актыве.

На званне лепшага маладога футбаліста прэтэндуюць – Брэдлі Баркаля («Ліён»), Эльес Бэн-Сегір («Манака»), Раян Шэркі («Ліён»), Нуну Мендэш («ПСЖ»), Элье Ваі («Манпелье»).