Усе навіны

Філ Джонс пакіне «МЮ» пасля 12 гадоў у клубе

19 траўня 2023, 14:45

«Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў, што не будзе працягваць з цэнтральным абаронцам Філам Джонсам кантракт, які заканчваецца ў канцы сезона.

31-гадовы  англічанін выступаў за манчэстэрскі клуб з лета 2011 года, прыйшоўшы з «Блэкберна».

На рахунку футбаліста 6 галоў і 10 асістаў у 229 матчах за «Юнайтэд». Аднак у гэтым сезоне ён ні разу не выйшаў на поле.

У складзе «МЮ» Джонс заваяваў чэмпіёнства, выйграў Лігу Еўропы, Кубак Англіі, два Суперкубкі Англіі і Кубак англійскай лігі.