Усе навіны

«Рубін» Лісаковіча і Мартыновіча вярнуўся ў РПЛ

20 траўня 2023, 23:40
1

20 траўня ў матчы 32 тура чэмпіянату Расіі сярод каманд першай лігі «Рубін» на выездзе адолеў «Балтыку» (1:0). Дзякуючы гэтай перамозе казанская каманда заваявала прамую пуцёўку ў РПЛ.

Нагадаем, за «Рубін» выступаюць беларусы Аляксандр Мартыновіч і Віталь Лісаковіч.

Напярэдадні «Балтыкa» гарантавала сабе ўдзел у РПЛ у сезоне-2023/24. У клубе працуюць беларускі трэнер Арцём Булойчык і супрацоўнік прэс-службы Аляксандр Строк.