Усе навіны

Хацкевіч пра Пуцілу ў камісіі па «чорным спісе»: «Адукацыя можа быць сярэдняй, выхаванне павінна быць вышэйшым. Заўсёды можна адмовіцца»

21 траўня 2023, 17:49

Экс-трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч у інтэрв'ю Аляксандру Івуліну для YouTube-канала «ЧестнОК» падзяліўся меркаваннем аб «чорным спісе» Мінспорту Лукашэнкі, а таксама аб удзеле футбаліста мінскага «Дынама» Антона Пуцілы ў камісіі па допуску футбалістаў са спісу.

– Мая думка, што гэта проста не зборная Беларусь, не нацыянальная каманда, а зборная Міністэрства спорту [Лукашэнка] у дадзеным выпадку. Пагадзіцеся з гэтым ці не?

– Зразумела, што, можа быць, гэтае пытанне больш задаць [трэба] Георгію Пятровічу [Кандрацьеву], як сёння выбіраюць футбалістаў: па ідэйных меркаваннях або па ўзроўні майстэрства.

Але па тым, што яны паказваюць на футбольным полі, большасць не адпавядае ўзроўню нацыянальнай зборнай Беларусі.

Можа быць, яшчэ такі момант, што, я не ведаю да гэтага часу, Драгун гуляе ці не гуляе, зразумела, што за зборную не гуляе, а за БАТЭ. І з'яўляюцца нейкія спісы Міністэрства спорту [Лукашэнкі], якое павінна даць дазвол, што калі ў чалавека меркаванне, якое не супадае з меркаваннем Міністэрства спорту [Лукашэнкі], то гэтых людзей будзе разглядаць нейкая камісія, і яна будзе вырашаць, памілаваць іх ці не памілаваць. Гэта як зразумець?

Калі пра гэта казаць ва Украіне, у Літве, Латвіі, у Эстоніі, што вось так адбываецца зараз у Беларусі, то яны будуць глядзець і казаць, што вы нам расказваеце, такога не можа быць. Але ж гэта адбываецца.

– У Драгуна гісторыя такая: ён, Шчарбіцкі, Бяссмертны, Нячаеў адхіленыя, звольненыя з клуба, але пры гэтым яны трэніруюцца, чакаюць гэтага рашэння камісіі аб памілаванні.

– Ну, вось ты зараз нармальныя рэчы кажаш?

– У маім разуменні няма.

– Гэта асноўнага клуба, так, футбалісты?

– Так, усе БАТЭ.

– Пазіцыя клуба тады. Яны падтрымліваюць футбалістаў? Ці яны павінны сказаць, маўляў, што ўсё, хлопцаў у вас кантракт разрываецца? Але самае страшнае, ты ж не можаш падаць ні ў які суд, так? Ні УЕФА, ні ў CAS, ні ў ФІФА.

Тое, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі, там [у міжнародных інстанцыях] людзі нават не зразумеюць гэтага, як гэта.

Ён са сваім меркаваннем у яго ёсць кантракт прафесійны зарэгістраваны ў федэрацыі футбола, але юрыдычнай сілы ён ніякай не мае, бо ў цябе іншыя погляды на тое, што адбываецца ў краіне. Для людзей на Захадзе гэта не зразумець увогуле.

– Сярод тых, хто будзе вырашаць лёс футбалістаў – Антон Пуціла, дзеючы футбаліст мінскага «Дынама».

– Антон быў у мяне ў камандзе маладым футбалістам. Ён такі футбаліст, які сам па сабе ўвесь час. Так, ён таленавіты хлопец, можа, ён у гэтым і не раскрыўся, што недзе вельмі высокай думкі быў сабе, хаця талент быў дастаткова добры і такі перспектыўны быў футбаліст.

Тое, што ён у гэтай камісіі, як ты кажаш, таксама зразумець яго як мага? Гэта яго прымусілі ці чыя гэта ініцыятыва. Ці быў у яго выбар увогуле адмовіцца ад гэтага ўсяго?

Але я не ўяўляю, як вось вобразна Пуціла будзе вырашаць лёс Драгуна, ці Шчарбіцкага, ці Бяссмертнага, ці Нячаева. Якое ён мусіць вынесці рашэнне?

Ён жа не адзін у гэтай камісіі, ёсць яшчэ, мусіць, нейкія людзі. Але ён футбаліст, і як яму паступіць, і ці будзе яго голас ці рашэнне ўплываць на далейшы лёс? І калі гэта ўсё адбудзецца?

Цяжка ўявіць сябе нават на гэтым месцы дзеючага футбаліста, які гуляў з кімсьці з іх у камандзе, выходзіўшы ў зборнай, і сёння вырашаць лёс, ці даваць табе дазвол на справу, якой ты займаешся ўсё жыццё, і тое, што ты любіш гуляць у футбол.

– З вашага пакалення, як думаеце, мог бы нехта на такое вырашыцца ці не мог?

– Самае галоўнае, што нас не ставілі перад такім выбарам. Але заўжды ў чалавека ёсць выбар адмовіцца. Заўсёды ёсць. Ты ці згодзен, ты хочаш быць у гэтай камісіі.

Калі, вобразна кажучы, той жа Антон Пуцілаў сказаў бы, маўляў, я не хачу ў гэтым удзельнічаць. Што б зрабілі ў адносінах да яго?

Мы можам толькі здагадвацца. Але калі ён апынуўся ў гэтай кампаніі, якая вырашае...

Але калі ты мне сказаў, маўляў, Саша, я хачу з табой сустрэцца, а я табе кажу, маўляў, Саша, я не хачу з табой сустракацца. Усё, пытанняў няма.

Табе гавораць, маўляў, ты, Антон, павінен быць у гэтай камісіі. Чаму ён мусіць быць у гэтай камісіі?

– Таму што ты павінен і ўсё.

– Ты павінен быць, павінен, павінен. Што павінен? Ты можаш быць павінен грошы. Ты можаш быць павінен сваёй сям'і, забяспечваць яе. Гэта ты павінен, гэта твой прамы абавязак. Ты павінен кахаць, паважаць сваіх бацькоў, сяброў. Гэта ты павінен.

Адукацыя можа быць і сярэдняй, выхаванне павінна быць вышэйшым, і ты заўсёды можаш адмовіцца. І на сёння, пакуль яшчэ гэта не адбылося, вось у маім разуменні, у Антона ёсць яшчэ магчымасць сказаць, маўляў, хлопцы, прабачце, час прайшоў, я там падумаў, і вырашыў, што я буду некампетэнтны проста ў гэтым.

І там гэта будзе як галасаванне? Ты павінен падняць руку за тое, што Драгун заўтра павінен гуляць ці Драгун заўтра павінен не гуляць. Добра, ты, можа, адзін там прагаласуеш, што ён павінен гуляць, але пяць чалавек прагаласуюць, што ён не павінен гуляць. Ты што, данясеш сваю пазіцыю?

Таму ў Антона ёсць яшчэ выбар і шанц не прымаць гэтую прапанову.

Ёсць жа другі бок таксама: калісьці час памяняецца, і ты можаш аказацца ўжо ў такой жа сітуацыі, ты прымаў рашэнне.

І можа быць праз тры гады, праз пяць, праз дзесяць ужо Драгун будзе сядзець у нейкай камісіі і вырашаць, ці будзе Пуціла там трэнерам у нейкай камандзе і займацца сваёй любімай справай, – сказаў Хацкевіч.