Усе навіны

Анчалоці не супраць падпісаць Вераці ў «Рэал»

22 траўня 2023, 19:03

Журналісты L’Equipe падалі інфармацыю пра рэакцыю галоўнага трэнера «Рэала» Карла Анчалоці на магчымае падпісанне клубам паўабаронцы «ПСЖ» Марка Вераці.

Па дадзеных крыніцы, коўч не супраць падпісаць 30-гадовага італьянца. Пры гэтым падобную ідэю не падтрымліваюць некаторыя дырэктары ў кіраўніцтве.

Раней паведамлялася, што сам Вераці хацеў бы перайсці ў «Рэал» – у яго сапсаваліся адносіны з «ПСЖ». Таксама ёсць варыянты з «Аль-Насрам», «Ювентусам» і «Інтэрам».

Статыстыка Марка ў бягучым сезоне тут.