Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Шахцёр» часоў Вяргейчыка проста не хацеў рэальна ўключацца ў барацьбу з Барысавам, не хацеў несці адказнасць»

25 траўня 2023, 18:59

Мікалай Хадасевіч падзяліўся меркаваннем аб адмове салігорскага «Шахцёра» часоў праўлення Юрыя Вяргейчыка ўдзельнічаць у рэальнай барацьбе з БАТЭ за чэмпіёнства.

«Насамрэч пра «Шахцёр» гісторыя іншая, там якраз пазначаны адрэзак, дзе БАТЭ быў чэмпіёнам, а «Шахцёр» станавіўся другім ці трэцім. «Шахцёр» проста не хацеў, я буду на гэтым настойваць, залазіць на першае месца, не хацеў рэальна ўключацца ў барацьбу з Барысавам, не хацеў несці гэтую адказнасць, еўракубкавую перш за ўсё, асабліва ў тым здаровым яшчэ, наколькі гэта было магчыма, футбольнай нашай беларускай супольнасці. Каб сапраўды змагацца, каб сапраўды станавіцца першым і потым на еўракубкавай арэне прайграваць хутчэй за ўсё і ўласна атрымліваць. А вось другое-трэцяе месца гэта было ідэальна. Гэта яшчэ перыяд кіраўніцтва Юрыя Вяргейчыка.

Вось такая была псіхалогія ў «Шахцёра», дзе сапраўды ёсць грошы, дзе сапраўды ёсць стабільнасць з пункту гледжання прызавых месцаў, але няма жадання ісці далей, прагрэсаваць. Гэта датычыцца і стадыёна, гэта яшчэ да вось гэтых апошніх пяці гадоў, дзе пачаліся трансферы вар'яцкія і гэтак далей, вось проста там было так зручна, і гэта, вядома, было дзіўна з пункту гледжання таго, як і так можа клуб існаваць і так яму падабаецца.

Хоць базу пабудавалі, хоць маладых футбалістаў шмат расце і сапраўды ў «Шахцёры» зʼяўляюцца, вось як цяпер мы гаворым пра Карпіцкага, праз гэтую базу, якую будавалі. Тут я проста, справядлівасці дзеля, асобны рэспект Вяргейчыку, які гэтай гаспадаркай там займаўся і закіну», – сказаў Хадасевіч.