Усе навіны

Маці футбольнага фаната Крыўцова пра пахаванне сына: «Былому майму мужу сказалі: «Калі адчыніце труну, то пагражае крыміналка»

25 траўня 2023, 19:42

Маці футбольнага фаната Мікіты Крыўцова Анжаліка Кухто распавяла пра пахаванне свайго сына.

«Мы проста параіліся з сям’ёй і вырашылі, раз у гэты дзень ён прапаў, будзем лічыць, што тады ён і загінуў. Я спрабавала даведацца дату смерці. «Вы хоць прыблізна па экспертызе мне скажыце». Не, нічога.

Былому майму мужу, бацьку Мікіты, сказалі: «Калі вы адчыніце гэтую труну і будзеце глядзець, то [пагражае] аж да крымінальнай адказнасці», – распавяла маці фаната.