Усе навіны

«Ювентус» склаў шорт-ліст трэнераў на замену Алегры – Тудар, Кансейсау і Мота

27 траўня 2023, 16:39

Галоўны трэнер «Ювентуса» Масіміліяна Алегры можа летам пакінуць клуб, паведамляе Goal.

Турынцы ўжо сфармавалі шорт-ліст спецыялістаў, якіх можна запрасіць у выпадку адстаўкі Алегры. Сярод іх – Ігар Тудар з «Марсэлю», Сержыу Кансейсау з «Порту» і Тыяга Мота з «Балонні».

Тудар ужо меў досвед працы ў Італіі, калі ўзначальваў «Удынэзэ» і «Верону». Была інфармацыя, што Ігар вырашыў пакінуць «Марсэль».

Мота да «Балонні» працаваў з «Джэнаа» і «Спецыяй». Была інфармацыя, што ім цікавіцца «Рома».

У Консейсау няма вопыту работы ў Серыі А. Ён з лета 2017 года ўзначальвае «Порту».

«Ювентус» цяпер знаходзіцца на 7-й пазіцыі ў Серыі А, з каманды знялі 10 ачкоў з-за фінансавых парушэнняў.