Усе навіны

Прэзідэнт «Напалі»: «Мы размаўлялі з Энрыке, але ён імкнецца ў клуб АПЛ»

30 траўня 2023, 17:14

Прэзідэнт «Напалі» Аўрэліё дэ Лаурэнціс пракаментаваў чуткі з нагоды перамоваў з іспанскім трэнерам Луісам Энрыке для замены Лучана Спаллеці, які пакіне каманду ў канцы сезона.

«Канешне, Луіс – топ-трэнер. Мы размаўлялі, але магу сказаць вам, што ён імкнецца ў клуб АПЛ.

Я сказаў, што ён не знойдзе там такой жа ежы і месцаў, як тут, але АПЛ больш прывабная», – дадаў дэ Лаурэнцiс у размове з Rai.