Усе навіны

«Напалі» зрабіў прапанову галоўнаму трэнеру «Порту» Сержыу Кансейсау

30 траўня 2023, 20:40

Галоўны трэнер «Порту» Сержыy Кансейсау стаў адным з кандыдатаў на замену дзейнаму коучу «Напалі» Лучана Спаллеці, паведамляе Football Italia са спасылкай на Sky Sports.

Паводле інфармацыі крыніцы, прэзідэнт «Напалі» Аўрэліё Дэ Лаурэнціс прапанаваў партугальскаму спецыялісту заробак у памеры 6 мільёнаў еўра ў сезон. Кансейсау мог узначаліць «партэнапеяў» яшчэ ўлетку 2021 года, але тады клуб абраў Спаллеці.

Сержыу Кансейсау трэніруе «Порту» з 2017 года. За амаль шэсць гадоў на чале «драконаў» 48-гадовы партугалец тры разы выйграў чэмпіянат Партугаліі і па два разы – Кубак і Суперкубак краіны. У гэтым сезоне «Порту» прабіўся ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе па суме двух матчаў уступіў «Інтэру» (0:1).

Нагадаем, Дэ Лаўрэнціс паведаміў, што Луіс Энрыке, які лічыўся адным з галоўных кандыдатаў на пасаду новага галоўнага трэнера «Напалі», імкнецца працаваць у АПЛ.