Усе навіны

Клімовіч пра Кіпр: «Галоўныя мінусы – спякота летам, а зімой – адсутнасць цэнтральнага апалу»

30 траўня 2023, 20:38

Беларускі паўабаронца «Неа Саламіна» Уладзіслаў Клімовіч падзяліўся меркаваннем пра Кіпр.

– Як ацаніце свой першы сезон на Кіпры?

– Уражанні ад першага сезону на Кіпры крыху змешаныя. З аднаго боку, для клуба, які падняўся ў мінулым сезоне ў вышэйшы дывізіён, восьмае месца – не такі ўжо і дрэнны вынік.

З іншага боку, да апошняга матчу «Неа Саламіна» змагалася за тое, каб патрапіць у першую шасцёрку, і былі ўсе шанцы на гэта. Плюс былі надзеі пазмагацца ў Кубку, але, на жаль, у чвэрцьфінале крыху не хапіла ў супрацьстаянні з АЕЛам.

Самы галоўны мінус жыцця на Кіпры, вядома, гэта спякота ў летнія месяцы. Для футбалістаў гэты самы цяжкі час. Я прыляцеў 1 ліпеня ў мінулым годзе, і першыя тыдні было проста невыносна. А восьмай раніцы выходзіш на вуліцу, і ўжо немагчыма дыхаць, таму што паветра награваецца вельмі моцна, трэніравацца цяжка.

Ну а зiмой на Кіпры галоўны мінус, што ў кватэрах няма цэнтральнага апалу, таму вельмі холадна, асабліва ў тых кватэрах, якія знаходзяцца не ў новых дамах. Даводзіцца ацяпляцца ўвесь час кандыцыянерамі, але гэта выходзіць дорага, бо электрычнасць не самая танная, – сказаў Клімовіч.

Адзначым, што Клімовіч з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста спартоўцаў.