Усе навіны

Анчалоці застанецца ў «Рэале» на наступны сезон

31 траўня 2023, 15:56

Карла Анчалоці працягне трэніраваць «Рэал» у сезоне 2023/24, паведамляе As са спасылкай на свае крыніцы ў клубе.

«Сметанковыя» чакалі рашэння Анчалоці, які меў прапанову ад зборнай Бразіліі. Карла вырашыў застацца ў «Рэале» і ўжо займаецца планаваннем складу на будучую кампанію. Чакаецца, што гэтым летам «Рэал» узмоцніць кожную з ліній. У атакуючым звяне плануецца адразу два навічкі.

Адным з іх стане трэці найлепшы бамбардзір Ла Лігі Хаселу, якога разглядаюць на падмену Карыму Бензема. Падпісанне яшчэ аднаго форварда залежыць ад рашэння самога Бензема, які атрымаў прапанову ў 200 мільёнаў еўра з Саудаўскай Аравіі.

Хутчэй за ўсё, клуб пакінуць усяго два гульцы – Марка Асэнсіа і Марыяна Дыяс.