Усе навіны

Уладзімір Канаплёў: «БНТУ-БелАЗ» – зараз знаходзіцца без грошай. Cпонсар заявіў, што грошы клуб атрымае тады, калі дадуць сродкі на футбольную каманду»

31 траўня 2023, 21:55
1

Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў расказаў пра праблемы з фінансаваннем «БНТУ-БелАЗ».

«Наша вядучая каманда – «БНТУ-БелАЗ» – цяпер знаходзіцца без грошай. І спонсар, які яе курыруе – наш БелАЗ, у асобе генеральнага дырэктара, заявіў клубу, што грошы вы атрымаеце тады, калі дадуць сродкі на футбольную каманду. Вось і ўсё! Пакажаце вы гэта па тэлебачанні, ці не пакажаце... Я гэтае пытанне ўжо ўздымаў на самым высокім спартовым узроўні. Калі няма грошай, якія могуць быць гульня і далягляды ў каманды?

Таму мы гаворым сёння пра добрае, так, добрага ў нас сапраўды больш, але тыя пытанні, над якімі трэба працаваць, якія ўласнымі сіламі не можа здужаць федэрацыя, я лічу, трэба выносіць на экраны, у эфіры праграмы «Большой Спорт», каб пачулі усе. Таму што атрымліваецца так: завод – дзяржаўны, а распараджаюцца грашыма, быццам дастаюць іх з уласнай кішэні. Калі недзе накасячылі прадстаўнікі іншых відаў спорту – гэта не да гандбола, у нас такіх касякоў няма», – цытуе Канаплёва sport5 са спасылкай на «Большой Спорт».