Усе навіны

Радзівонаў, браты Глебы і дзейныя гульцы ЧБ могуць заявіцца ў расійскую аматарскую медыялігу ў складзе беларускай каманды («На банке»)

1 чэрвеня 2023, 16:25
1

У расійскай аматарскай медыялізе можа з'явіцца каманда з Беларусі – «D Media», паведамляе YouTube-канал «На банке».

Крыніца адзначае, што ў складзе каманды магчыма будуць выступаць былыя футбалісты зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў, Максім Жаўнерчык, Алег Вераціла, Вячаслаў Глеб і Аляксандр Глеб.

Таксама не выключаецца ўдзел у «D Media» некаторых дзейных футбалістаў з вышэйшай лігі. У прыватнасці, па адным іграку з мінскага і брэсцкага «Дынама».