Усе навіны

«Рэал» хоча падпісаць Кейна, Хавертца, Хасэлу і вярнуць Браіма Дыяса

4 чэрвеня 2023, 15:07

«Рэал» улетку плануе ўзмацніць склад мінімум чатырма новымі атакуючымі гульцамі, сведчыць Relevo.

Планы клуба змяніліся, зараз мадрыдцы чакаюць актыўнае трансфернае акно. Гэта адбылося пасля рашэння форварда Карыма Бензема пакінуць каманду свабодным агентам.

Цяпер у шорт-лісце «Рэала» знаходзяцца Хары Кейн («Тотэнхэм»), Кай Хавертц («Чэлсі») і Хаселу («Эспаньёл»). Таксама «сметанковыя» маюць намер вярнуць з арэнды ў «Мілане» паўабаронцу Браіма Дыяса.