Усе навіны

Серджы Бускетс: «Не хачу гуляць за еўрапейскую каманду, было б цяжка супрацьстаяць «Барселоне»

5 чэрвеня 2023, 18:48

Серджы Бускетс, які пакінуў у канцы сезона 2022/23 «Барселону» і атрымаў статус свабоднага агента, заявіў, што не хоча гуляць у Еўропе.

«У мяне яшчэ няма планаў, шчыра кажучы. У мяне ёсць тры-чатыры варыянты, але яшчэ нічога не зроблена.

Я не хачу гуляць за еўрапейскую каманду, было б цяжка супрацьстаяць «Барселоне». Да таго ж я хачу жыць больш спакойна, разняволена.

Я хацеў бы, каб усё вырашылася на працягу наступных двух-трох тыдняў. Гэта будзе рашэнне маё і маёй сям'і, нашае», – сказаў Бускетс.