Усе навіны
Вiдэа

Мікалай Хадасевіч: «Ці будзе Савіцкі задаволены, калі будзе завяршаць кар'еру, не ведаю»

5 чэрвеня 2023, 18:54
1

Беларускі журналіст Мікалай Хадасевіч падзяліўся меркаваннем пра форварда «Нёмана» Паўла Савіцкага.

– Давайце адзначым Паўла Савіцкага. Ён зайшоў на новы рэкорд. А ці будзе Савіцкі задаволены, калі будзе завяршаць кар'еру, я не ведаю.

Легіянерскі досвед у яго не атрымаўся, чэмпіёнам ён станавіўся. А вось зараз у яго 69 мячоў, ён абганяе Дзмітрыя Кавалёнку ў спісе бамбардзіраў клуба. Мусіць, розныя людзі. Мусіць, здавольваюцца рознымі рэчамі. Напэўна, магчыма, Павел Савіцкі будзе задаволены тым, што перапіша ўсе рэкорды каманды на доўгія гады.

Можа быць, ён будзе задаволены, што дапаможа сваёй роднай камандзе ў гэтым сезоне таксама патрапіць у прызы. Можа, нават за чэмпіёнства ўчэпіцца. Чаму няма? Ігар Кавалевіч усё гучней. Ягоны голас чуецца ў беларускім футболе. Значыць, ён ці мае на тое права нейкае, ці мае нейкую магчымасць. Ну хто яго ведае? - сказаў Хадасевіч.