Усе навіны

Андрэй Іваненка: «Калі б мы ў студзені ведалі, што «Макслайн» працягне выступаць у Д2, Пунтус нікуды не сышоў бы»

5 чэрвеня 2023, 20:19

Дырэктар «Макслайна» (Д2) Андрэй Іваненка падзяліўся меркаваннем пра вяртанне Юрыя Пунтуса на пасаду галоўнага трэнера каманды.

– Рашэнне зноў запрасіць Пунтуса ўзнікла адразу ж, як толькі ён вызваліўся ў Наваполацку?

– Калі б мы яшчэ ў студзені ведалі, што працягнем выступаць у першай лізе, Юрый Іосіфавіч, думаю, нікуды і не сышоў бы. А так як у нас лунала нявызначанасць, натуральна, ён прыняў прапанову ад «Нафтана» і нават забраў пару футбалістаў з сабой.

Магчыма, аднаго такога гульца нам і не хапіла ў матчы з «Віцебскам», я кажу пра Арцёма Бруя.

Але мы ўсё ж разглядалі некалькі кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера, і нават быў варыянт, што да гульні з «Віцебскам» каманду зноў давядзецца рыхтаваць мне.

На шчасце, гэтага не прыйшлося рабіць. У Юрыя Іосіфавіча не склалася з «Нафтанам», а наша кіраўніцтва, памятаючы пра леташнія вынікі, што гэтыя ж хлопцы з гэтым трэнерам ужо выконвалі задачу, прыняло рашэнне запрасіць яго.

– Чаму ўсё ж было прынята рашэнне растацца з Глебам Кулебіным?

– Напэўна, згубілася хімія паміж трэнерскім штабам і гульцамі, таму яны не выконвалі належным чынам яго ўстаноўку. На жаль, паўплываць на гэта можна было толькі двума шляхамі: альбо расставацца з 4-5 футбалістамі, альбо з трэнерамі, – сказаў Іваненка.