Усе навіны

«Аль-Наср» і «Аль-Ітыхад» разглядаюць трансфер Кантэ

5 чэрвеня 2023, 23:32

Інсайдар Фабрыцыа Рамана паведаміў, што сітуацыя з кантрактам паўабаронцы «Чэлсі» Нгало Кантэ застаецца адкрытай.

32-гадовы француз хоча падоўжыць з лонданскім клубам пагадненне, якое заканчваецца 30 чэрвеня, але перамовы не прасоўваюцца да завяршальнай стадыі.

Гэтым гатовы скарыстацца два клубы з чэмпіянату Саудаўскай Аравіі – «Аль-Наср» і «Аль-Ітыхад».

З-за траўмы ў сезоне 2022/23 гулец правёў толькі 9 матчаў за лонданцаў, у якіх зрабіў 1 асіст.